"Казкі рускіх пісьменнікаў" трапілі ў Беларусі ў спіс небяспечнай прадукцыі
У дзяржаўны рэестр небяспечнай прадукцыі ў Беларусі трапіла выданне кнігі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Казкі рускіх пісьменнікаў".
Кніга выпушчаная выдавецтвам "Мозайка" (Расійская Федэрацыя, г. Растоў-на-Доне).
Паведамляецца, што кніга не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза. У кнігах для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфта. У названым выданні кегль асноўнага шрыфта роўны 6,8 мм, а мінімальны прабел паміж словамі — 1,8 мм, максімальны прабел — 2,6 мм.
Кніга вынятая з абарачэння. На яе ўвоз і продаж накладзеная забарона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.