Казулін заявіў, што "даруе Лукашэнку ўсё" і працягвае яму руку

Палітвязень Аляксандр Казулін "даруе Лукашэнку ўсё". Пра гэта ён заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнэт-газеты БелаПАН "Белорусские новости".

Паводле словаў Казуліна, яго сям'я таксама даруе Аляксандру Лукашэнку. "Няхай на яго сумленні будзе ўсё, што ён зрабіў", — сказаў Казулін.

Ён адзначае: "Перад светлай памяццю сваёй жонкі і перад усім беларускім народам я працягваю яму руку. Таму што я зразумеў, што на гвалт нельга адказваць гвалтам".

Аляксандр Казулін прапанаваў Аляксандру Лукашэнку "падвесці рысу пад мінулым".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі