КДБ Беларусі затрымаў былога кіраўніка парламента Уладзіміра Канаплёва
Таксама затрыманы былы памочнік Лукашэнкі і віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Генадзь Аляксеенка.
Супрацоўнікі КДБ праводзяць расследаванне па іх справе, паведамляе "Прессбол".
Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Травулька спачатку не пацвердзіў, але і не абверг "Прессболу" інфармацыю аб затрыманні, аднак праз некаторы час выдаў выразную фармулёўку: "Крымінальнай справы ў дачыненні да Канаплёва Уладзіміра Мікалаевіча ў Следчым камітэце няма". Гэта можа азначаць, што расследаваннем займаюцца іншыя органы.
КДБ не каментуе інфармацыю пра затрыманне Уладзіміра Канаплёва
Былы спікер парламента Уладзімір Канаплёў вызвалены з СІЗА КДБ
Уладзіміру Канаплёву 59 гадоў. У 1991-1994 гадах ён быў памочнікам дэпутата парламента Аляксандра Лукашэнкі, а пасля і кіраўніка дзяржавы. У 2004-2007 гадах Канаплёў быў спікерам Палаты прадстаўнікоў Беларусі. У апошнія гады ён ачольваў федэрацыю гандбола Беларусі, з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У федэрацыі гандбола факт затрымання Уладзіміра Канаплёва Еўрарадыё пацвердзіць не змаглі.
Абрамава: Пры Канаплёве Палата прадстаўнікоў найбольш нагадвала парламент
Фота — Прессбол
61-гадовы Генадзь Аляксеенка (на здымку) ў мінулым — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, памочнік кіраўніка краіны па пытаннях фізічнай культуры, спорта і развіцця турызму. Працаваў на гэтай пасадзе ён амаль шэсць гадоў (да пачатку 2010 года). Пазней Аляксеенка працаваў дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
Экс-спікер Уладзімір Канаплёў на хакеі. Побач з ім — цяперашні кіраўнік МЗС Уладзімір Макей (злева), бізнесмен Юрый Чыж (крайні злева), памочніца кіраўніка дзяржавы Наталля Пяткевіч (крайняя справа). Фота — kp.by
Фота — bymedia.net