Пасля канфлікту з Канаплёвым Рутэнка сыходзіць з федэрацыі гандбола

Пасля канфлікту з Канаплёвым Рутэнка сыходзіць з федэрацыі гандбола

Вядомы ў мінулым беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка сыходзіць з пасады намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гандбола. Як паведамляе by.tribuna.com (і гэта пацвярджае "Прессбол"), ён напісаў заяву пасля публічнага канфлікту, які здарыўся 21 чэрвеня на выканкаме федэрацыі з яе кіраўніком Уладзімірам Канаплёвым. Усе прысутныя (у тым ліку і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юрый Шаўцоў) прагаласавалі за адмену ліміту на легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, і толькі Сяргей Рутэнка быў супраць. І ён, і Канаплёў у дастаткова рэзкай форме выказалі свае аргументы.

Рутэнку 37 гадоў. Ён скончыў прафесійную кар'еру гульца больш за два гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі