КДБ лічыць нацысцкія графіці ў Мінску звычайным хуліганствам
Графіці нацысцкага зместу ў закінутым месцы і ў прамысловай зоне горада Мінску зрабілі антысацыяльныя маладыя людзі з хуліганскіх памкненняў. Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка старшыні Камітэта дзяржбяспекі Віктара Вягеры. Як паведамляе БелаПАН, такі ліст атрымаў гісторык і публіцыст Якаў Басін у адказ на сваю заяву. Каментуючы ліст, спадар Басін адзначыў, што ў сваёй заяве ў КДБ (ад 21 ліпеня) ён звярнуў увагу "на выразнае палітычнае адценне" большасці насценных малюнкаў нацысцкай сімволікі з пагрозлівымі надпісамі. На яго думку гэтыя графіці ніяк нельга аднесці да моладзевай самадзейнасці.
Па словах Басіна, надпіс "Смерць Міхоэлсу" на будынку былой дачы міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Лаўрэнція Цанавы ў лесапаркавай зоне мікрараёна Сцяпянка сведчыць, што аўтарам вядомая версія пра забойства вялікага акцёра Саламона Міхоэлса ў 1948 годзе. "А наяўнасць побач з надпісам малюнкаў перакрэсленай зоркі Давыда і свастыкі кажа пра тое, што гэты антысеміцкі малюнак нанесены неанацыстамі", — сказаў Басін.
На думку гісторыка, часцей за ўсё аўтарамі такіх графіці з'яўляюцца ўдзельнікі моладзевых тусовак, агрэсіўнасць якіх часцяком носіць нацысцкую скіраванасць. Як лічыць Басін, небяспека такіх графіці ў тым, што ў штодзённую свядомасць уводзіцца нацысцкая сімволіка: "А паколькі такія малюнкі і надпісы падоўгу не зафарбоўваюцца, для мінакоў яны спачатку становяцца часткай гарадскога пейзажу, а затым і часткай светапогляду".