КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні шасці маладафронтаўцаў

КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні шасці маладафронтаўцаў

КДБ Беларусі спыніў крымінальную справу “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч. 3 арт. 293 КК) у дачыненні шасці маладафронтаўцаў. Былыя зняволеныя следчых ізалятараў дзяржбяспекі і МУС атрымалі паведамленні аб адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства. Раней падобныя дакументы атрымалі Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі, Раман Васільеў, цяпер — Зміцер Крэмянецкі, Уладзімір Яроменак і Арцём Леўчанка, інфармуе сайт spring96.org.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што крымінальны пераслед спыняецца ў дачыненні толькі да тых фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якім не выстаўлялася дадатковае абвінавачанне па артыкуле “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання” (арт. 287 КК). У следчых ізалятарах КДБ і МУС застаюцца яшчэ 14 чалавек, якія былі затрыманыя ў сакавіку 2017 года па “справе патрыётаў”.

КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні шасці маладафронтаўцаў
Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі