КДК Беларусі пачаў праверкі шэрагу буйных гандлёвых сетак

КДК Беларусі пачаў праверкі шэрагу буйных гандлёвых сетак

Камітэт дзяржкантроля Беларусі пачаў праверкі шэрагу буйных гандлёвых сетак. Як паведамляе яго прэс-служба, яны адбываюцца і ў Мінску, і ў рэгіёнах нашай краіны. Кантралёрамі "будзе вывучана сітуацыя з рэалізацыяй спажывецкіх тавараў айчыннай вытворчасці і імпартам у Рэспубліку Беларусь іх аналагаў".

Таксама КДК прааналізуе "ўплыў буйных гандлёвых сетак на рост імпарту спажывецкіх тавараў і эфектыўнасць працы айчынных таваравытворцаў па выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі". У планах — выяўленне "схемаў неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва, у тым ліку пры імпарце".

Што будзе ў выніку? У КДК абяцаюць зрабіць ацэнку мераў, што прымаюць органы дзяржаўнага кіравання, "па абароне інтарэсаў айчынных вытворцаў".

На Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка абураўся, што ў адной кампаніі гандлявалі замежнай прадукцыяй, не хацелі браць беларускую. "Асабіста даручыў сваім людзям прайсці і паглядзець", — сказаў ён. І гэтую кампанію "выразаюць па яго даручэнні". Пасля стала вядома, што затрыманы бізнесмен Генадзь Кірэйкаў — заснавальнік групы кампаній "РАПА", якім належыць гандлёвая сетка Green і гандлёвы цэнтр "Скала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі