Хакеры ўзламалі расійскую базу з данымі пра авіяпералёты ў 2007-2023 гадах

Аліна Кабаева ў Мінску

Аліна Кабаева ў Мінску / БЕЛТА

Хакеры ўзламалі базу расійскай сеткі "Сирена-Трэвел" з данымі пра авіяпералёты ў 2007-2023 гадах, а гэта сотні мільёнаў квіткоў. У іх звесткі пра імёны, прозвішчы пасажыраў, іх маршруты, тарыфы, страхоўкі.

Як пішуць "Важные истории", хакеры "дзейнічалі ў інтарэсах Украіны". Яны сцвярджаюць, што атрымалі амаль 3,5 млрд запісаў пра нумары тэлефонаў пасажыраў і 664,6 млн запісаў з іх асабістымі звесткамі. Журналісты праверылі выкладзеныя ў інтэрнэце адзінкавыя даныя і высветлілася, што яны супадаюць з вядомымі фактамі. Напрыклад, згадка пра нядаўні пералёт Аліны Кабаевай з Мінска ў Маскву.

Усю базу хакеры не збіраюцца выстаўляць у адкрыты доступ. Не выключана, што яе атрымаюць Узброеныя сілы Украіны.

Хакеры ўзламалі расійскую базу з данымі пра авіяпералёты ў 2007-2023 гадах
twitter.com/alburov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі