Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак
Арыгінальнае вяселле адбылося 20 траўня ў Баранавічах. Як піша intex-press.by, шлюбам пабраліся маладыя людзі, якія захапляюцца дрэсіроўкай сабак.
Праз агульнае захапленне кіналогіяй яны пазнаёміліся. Таму і на вяселле ўзялі "сведкамі" аўчарак.
"Я кінолаг, мой муж кінолаг. Іншых ідэй з нагоды сведкаў і быць не магло, імі сталі нашы сабачкі Тэдзі і Флора", — кажа нявеста Ірына.
Для ўрачыстасці сабакам пашылі спецыяльныя касцюмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.