Кіраўніца Еўрапарламента заклікала краіны ЕС хутчэй паставіць самалёты Украіне

Уладзімір Зяленскі і Раберта Метсола / https://twitter.com/RobertaMetsola
Уладзімір Зяленскі і Раберта Метсола / https://twitter.com/RobertaMetsola

Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метcола заклікала краіны ЕС не цягнуць з пастаўкамі авіяцыі і дальнабойных сістэм для Украіны, паколькі гэта патрэбна для перамогі ў вайне. Яна прамаўляла ў чацвер на пасяджэнні, у якім удзельнічаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Метсола параўнала барацьбу Украіны супраць расійскай агрэсіі з біблейскай сутычкай Давіда і Галіяфа.

"Наша рэакцыя павінна быць прапарцыйная пагрозе, а пагроза ў дадзеным выпадку носіць экзістэнцыяльны характар", — лічыць кіраўніца Еўрапарламента.

Раберта Метсола выступіла за разгляд пытання аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз у сціслыя тэрміны.

"Еўропа застанецца свабоднай, пакуль мы разам, і пакуль мы дбаем аб нашай Еўропе, — гаварыў Зяленскі. — ...Мы абараняемся ад найбольшай антыеўрапейскай сілы сучаснага свету. Мы, украінцы на полі бою разам з вамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі