Кіраўнік Акадэміі навук прыдумаў "беларускі свет"

Уладзімір Гусакоў

Уладзімір Гусакоў / sb.by

У навуковае абарачэнне ўводзіцца такое паняцце, як "беларускі свет". Пра гэта на моладзевым навуковым форуме "Беларускі свет: погляд навукі і праваслаўя" заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, якія перадае БЕЛТА, гэтае паняцце "ўключае ў сябе цэлую сістэму агульнанацыянальных каштоўнасцяў — ад старажытнай гісторыі і культуры да сучаснай светабудовы, уключаючы традыцыйны светапогляд нашага народа".

Асаблівасцямі гісторыі Беларусі ён назваў скрыжаванне некалькіх культур і дзяржаўных утварэнняў, якія вызначалі развіццё еўразійскай прасторы, і ўключэнне ў беларускае насельніцтва прадстаўнікоў розных этнасаў і нацыянальнасцяў. Таксама Гусакоў заявіў, што з цягам часу беларускі народ набыў высокую ступень устойлівасці да разбуральных умоў транзітнага існавання.

Кіраўнік НАН мяркуе, што цяпер "беларускі свет" трэба сістэмна асэнсаваць і ўсебакова ды ўзмоцнена вывучаць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі