Кіраўнік Беларусі аспрэчыў, што на яго рашэнні ўплываюць кланы ва ўладзе
Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Кіраўнік Беларусі аспрэчыў, што на прыняццё ім рашэнняў апошнім часам уплываюць "групоўкі ва ўладзе".
Паводле слоў Лукашэнкі, пачаліся размовы, што з'явілася "новая каманда" ва ўладзе (у тым ліку і яго сыны), якая, нібыта, уплывае на яго.
"Яны, нібыта, паварочваюць кола гісторыі ў бок лібералізацыі... Родныя мае, супакойцеся, я яшчэ ў стане самастойна фармаваць палітыку і прымаць рашэнні...
Кажуць, што з'явіліся каля прэзідэнта групоўкі, якія, нібыта, ціснуць на яго і кажуць: "Ідзі туды, ідзі сюды". Супакойцеся. Прэзідэнт у зусім нармальных кандыцыях. Праўда, цяпер я больш слухаю іншых...", — сказаў Лукашэнка.