Кіраўнік Беларусі: Хаця б гадзіну зыходзіць з нашых унутраных інтарэсаў

Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Ён спыніўся на месцы Беларусі паміж Усходам і Захадам і рэакцыі Расіі на наладжванне нашай краінай адносінаў з ЕС. Лукашэнка адзначыў, што "наша задача — быць злучальным мастом паміж Усходам і Захадам". Паводле яго словаў, "базавы прынцып беларускай знешняй палітыкі — шматвектарнасць".

"Спадзяюся, што новая адміністрацыя ЗША усведамляе бесперспектыўнасць размоваў з пазіцыі сілы і мовы санкцый", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы спыніўся на адносінах кіраўніцтва Расіі да наладжвання Беларуссю нармальных адносінаў з ЕС.

Паводле яго слоў, спачатку ў Расіі "з разуменнем" глядзелі рух Беларусі ў Еўропу. Але цяпер там пачалі гучаць і іншыя галасы, напрыклад, у справе паставак сучасных узбраенняў, якія пасля могуць патрапіць у "рукі апазіцыі". У такім разе, "мы самі купім ракеты", — заявіў Лукашэнка.

"Я папрасіў бы супакоіцца і на Ўсходзе, і на Захадзе. І на гадзіну, хвіліну будзем зыходзіць з нашых унутраных інтарэсаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі