Кіраўнік холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў" падаў у адстаўку?
Генеральны дырэктар холдынгу Ларан Арыніч падаў заяву аб складанні паўнамоцтваў кіраўніка кампаніі. Пазачарговае паседжанне сходу акцыянераў разгледзіць гэта пытанне. Як паведамляе газета "Вечерний Брест", заяву аб адстаўцы Aрыніч напісаў на патрабаванне вышэйшага кіраўніцтва краіны.
На самім прадпрыемстве, аднак, не спяшаюцца пацвярджаць гэтую інфармацыю. Пра гэта Еўрарадыё заявіў старшыня назіральнай рады прадпрыемства Міхаіл Галавешкін.
Галавешкін: "Даведаецеся ў свой час – падаў ці не падаў. Будзе абнародавана – значыць, будзеце ведаць. Не прыспешвайце падзеі".
Нагадаем, 25 кастрычніка на фабрыцы "Пінскдрэў ДСП", якая ўваходзіць у холдынг, адбыўся выбух. У выніку аварыі загінулі 14 чалавек, яшчэ пяцёра рабочых з цяжкімі апёкамі дагэтуль лекуюцца ў Мінску і Брэсце. Паводле папярэдніх звестак расследавання катастрофы, на прадпрыемстве груба парушалі тэхніку бяспекі.