Кіраўнік ТБМ спадзяецца, што Мінюст выправіць сваю памылку

На перамогу здаровага сэнсу ў вырашэнні праблемы з прысваеннем мінскім вуліцам імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі спадзяецца Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы. Ён накіраваў лісты старшыні Мінгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву і міністру юстыцыі Віктару Галаванаву.

У звароце да міністра юстыцыі Трусаў просіць патлумачыць, чаму Мінюст не зарэгістраваў рашэнне Мінскага гарсавета аб прысваенні адной са сталічных вуліц імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Раней у падтрымку гэтай прапановы ТБМ гарадскім уладам паступілі сотні зваротаў грамадзян.

Нагадаем, 26 верасня Мінскі гарсавет прыняў рашэнне пра прысваенне дзвюм новым сталічным вуліцам імён Янкі Брыля і Льва Сапегі, канцлера ВКЛ. Таксама была перайменаваная вуліца бальшавіка Берсана, яна атрымала назву заснавальніка і фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча.

На снежаньскай сесіі Мінгарсавету чакаецца другі разгляд гэтай справы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі