Кітай стварыў цэлы флот аэрастатаў-разведчыкаў для назірання за 40 краінамі

Амерыканцы збіраюць часткі збітага кітайскага дырыжабля / https://twitter.com/USFleetForces
Амерыканцы збіраюць часткі збітага кітайскага дырыжабля / https://twitter.com/USFleetForces

У ЗША заявілі, што кітайскі паветраны шар, выяўлены ў амерыканскім небе, мог перахопліваць сігналы сувязі вайскоўцаў. Дзярждэпартамэнт ЗША рассакрэціў інфармацыю, сабраную амерыканскімі самалётамі-шпіёнамі U2 і іншымі крыніцамі, піша "Бі-Бі-Сі".

Кітайскі паветраны шар з'явіўся над ЗША ў мінулы чацвер. Амерыканскія вайскоўцы далі яму праляцець над усёй краінай, а пасля збілі над Атлантычным акіянам ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Абломкі сабралі і вывучылі. Днямі прадстаўнікі разведкі, узброеных сіл і знешнепалітычнага ведамства ЗША правялі брыфінг для дэпутатаў Кангрэса, на якім распавялі, што аэрастат, відаць, сапраўды збіраў разведданыя, як і меркавалася раней.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна лічыць, што Кітай стварыў цэлы флот аэрастатаў-разведчыкаў для назірання за 40 краінамі на пяці кантынентах. Афіцыйны прадстаўнік амэрыканскага міністэрства абароны, брыгадны генерал Пэт Райдэр пацвердзіў, што, па звестках ЗША, падобныя паветраныя шары лёталі над Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай, Паўднёва-Усходняй Азіяй, Усходняй Азіяй і Еўропай.

Кітай прадказальна заяўляе, што нічога не ведае пра "флот аэрастатаў-разведчыкаў". Збіты шар у Пекіне называюць "метэаралагічным зондам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі