Кітайца з амерыканскім пашпартам не пусцілі ў Беларусь
Падарожніка з пашпартам ЗША не пусцілі ў Беларусь
Кітаец з амерыканскім пашпартам хацеў трапіць у Беларусь, але яму забаранілі ўезд. Здарэнне адбылося 2 траўня. Пра свае прыгоды мужчына напісаў у сацсетцы Reddit, заўважыла "Наша Ніва".
Замежнік меў беларускую візу тыпу С, выдадзеную з турыстычнай мэтай. Ён ехаў з Польшчы ў Беларусь, а потым — у адну з балтыйскіх дзяржаў. Адтуль мужчына меўся трапіць у Расію (расійская віза ў яго таксама ёсць), а далей — у Кітай.
Памежнікі перад адмовай праверылі тэлефон. Падарожнік мяркуе, што гэта і магло стаць прычынай адмовы: у яго новы смартфон, што магло падацца памежнікам падазроным. У каментарах пішуць, што бан мог быць звязаны і з яго адказамі на пытанні памежнікаў — ім магло нешта не спадабацца ў ягоных словах.
Падарожнік піша, што сетцы Х (экс-Твітар) ён выказваўся на тэму палесцінска-ізраільскага канфлікту, але не выказваўся ў інтэрнэце наконт расійска-ўкраінскай вайны.
Атрымаўшы адмову ў Беларусі, мужчына таксама атрымаў бан і на ўезд у Расію. Для яго гэта азначае, што трэба складаць новы маршрут, каб трапіць у Кітай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.