Кітайскі самалёт прызямліўся ў Варшаве замест Мінска
Рэйс самалёта Air China
У Варшаве замест Мінска прызямліўся самалёт авіякампаніі Air China, як вынікае з даных flightradar24.com.
Рэйс CA721, які ляцеў з Пекіна ў Мінск, замест пасадкі ў Беларусі накіраваўся ў іншую краіну. У 18:38 паводле беларускага часу самалёт прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна.
Як піша тг-канал @motolkohelp, "прычынай змены курсу стаў нездавальняючы стан паласы ў Мінску (па метэаўмовах)". У чацвер Беларусь апынулася ва ўладзе снежных завеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.