Класкоўскі — пра прысуд Ціханоўскаму: Тут адыграў ролю матыў асабістай помсты

Класкоўскі — пра прысуд Ціханоўскаму: Тут адыграў ролю матыў асабістай помсты

Беларускі палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" пракаментаваў прысуд палітвязню Сяргею Ціханоўскаму 18 гадоў зняволення. Ён назваў яго "паказальна суровым". Класкоўскі лічыць, што Ціханоўскі атрымаў на 4 гады больш за палітвязня Віктара Бабарыку таму, што "гукнуўся яго крэатыў падчас перадвыбарнай кампаніі".

"Гэта ён прыдумаў крыўдны мем пра вусатае насякомае, якое трэба прыбіць тапкам, — кажа Аляксандр Класкоўскі. — Я думаю, цяпер ён расплачваецца і за сваю палітычную апазіцыйнасць, і за сваю харызму, за вострую палітычную сатыру".

Палітычны аналітык нагадвае, чаму не варта чакаць масавых выступленняў абураных прысудам беларусаў. Паводле яго слоў,  людзі не сталі абыякавыя, проста "усё задушана". "Асфальтавы каток рэпрэсій праехаўся па ўсёй краіне пасля выбараў, знішчаная апазіцыя, знішчаныя незалежныя СМІ, арганізацыі грамадзянскай супольнасці", — кажа Класкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі