Клуб Бундэслігі не хоча гуляць у футбол з беларусамі

Ці сустрэнецца нямецкі клуб з беларускім у плэй-оф, цяпер будзе залежаць не толькі ад узроўню гульні, але і ад рашэння УЕФА / pixabay
Ці сустрэнецца нямецкі клуб з беларускім у плэй-оф, цяпер будзе залежаць не толькі ад узроўню гульні, але і ад рашэння УЕФА / pixabay

Нямецкі футбольны клуб "Кёльн" заклікаў выключыць беларускія каманды з еўрапейскіх спаборніцтваў, піша AP. З такой просьбай футбольны клуб звярнуўся да арганізацыі праз ролю Беларусі, якую яна адыгрывае ў вайне Расіі ва Украіне.

Клуб заявіў, што рашуча асуджае "адкрыта дэкларавальную блізкасць беларускага ўрада да Расіі, а таксама паводзіны, звязаныя з вайной на Украіне".

Футбалісты ўжо накіравалі ліст у УЕФА.

Беларускія клубы БАТЭ (Барысаў), "Гомель", "Шахцёр" (Салігорск) і "Дынама-Мінск" могуць стаць патэнцыяльнымі супернікамі "Кёльна" ў плэй-оф, калі будзе разыгрывацца месца ў групавым этапе Лігі канферэнцый УЕФА. Аднак як будзе выглядаць плэй-оф, цяпер можа залежаць ад палітычнага рашэння УЕФА.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі