Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" купілі за 5000 долараў

Кніга "Беларуская нацыянальная ідэя" / Еўрарадыё
Кніга "Беларуская нацыянальная ідэя" / Еўрарадыё

Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" з аўтографамі Змітра Лукашука, Лявона Вольскага і Уладзіміра Пугача купілі за 5000 долараў. Гэта адбылося ў Чыкага, падчас сумеснага канцэрта гуртоў Volski i J:Морс, куды беларускія музыкі адправіліся разам з рэдактарам Еўрарадыё.

Падобныя імправізаваныя аўкцыёны адбываюцца на ўсіх канцэртах, куды кампанія прыязджае ў межах гастрольнага туру па ЗША. У Нью-Ёрку кніга аўтарства Змітра Лукашука і Максіма Гарунова была прададзена за 2000 долараў, у Філадэльфіі — за 2500. Наперадзе — сустрэчы з беларусамі Маямі, Сан-Францыска і Лос-Анжэлеса.

Грошы ад аўкцыёнаў пойдуць на дапамогу беларускім палітвязням і беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі