Кобрынец уначы ўгнаў аўтобус і перакуліўся ў канаву
Аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Кобрыне
У ноч на 1 красавіка ў Кобрыне ў канаву перакуліўся аўтобус, піша адзін з тг-каналаў сілавікоў.
Выявілася, што за рулём быў 38-гадовы мясцовы жыхар. Як майстар па рамонце ён павінен быў выправіць непаладкі. Аднак мужчына, выпіўшы, вырашыў пракаціцца на аўтобусе "Мерсэдэс", хаця і не меў правоў кіроўцы.
Паездка была нядоўгай. Кобрынец не справіўся з кіраваннем, і аўтобус заехаў у канаву. Сам вінаваўца з месца ДТЗ уцёк. Алкатэстар паказаў у яго 1,7 праміле.
Цяпер у дачыненні да мужчыны праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.