Арына Сабаленка стала паўфіналісткай тэніснага турніру ў Мадрыдзе
Арына Сабаленка
На тэнісным турніры ў Мадрыдзе беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал.
1 траўня ў чвэрцьфінале спаборніцтваў яна выйграла ў расіянкі Міры Андрэевай — 6:1, 6:4.
Саперніцай Сабаленка ў паўфінале будзе Алена Рыбакіна з Казахстана. Другую пару паўфіналістаў склалі Іга Свёнтак і Мэдысан Кіз.
Дарэчы, на мадрыдскім турніры Сабаленка перамагала ў 2023 годзе.
A Sabalenka no solo le encanta destruir la pelotita...pic.twitter.com/xQhxvVl71a
— Set Tenis (@settenisok) May 1, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.