Гурт LEIBONIK прысвяціў новую песню загінулым патрыётам
LEIBONIK выпусціў песню, прысвечаную загінулым патрыётам
На YouTube з'явілася новая песня гурта LEIBONIK. Яна называецца "Jaryły Kryž" і прысвячаецца загінулым патрыётам.
Лідар гурта Сяргей Башлыкевіч на сваёй старонцы ў Інстаграме напісаў: "Няхай Патрыёты спяць спакойна".
Сярод іншага ў песні пяецца:
Мне шукаць бы дома шчасця, а не смерць у полі,
Пеставаць бы дочак, станам тонкіх, як таполі,
З сынам стог складаць, каб корм не змок пад перунамі,
Ды і у цябе, напэўна, дома немка з немчукамі.
А хочаш, рыцар, яблык? У мяне іх цэлы кош —
Сын натрос у садзе, там дзе ходзяць басанож,
Дзе ж ты такі смак яшчэ адчуеш?
Навошта ж ты меня і сябе са мной губіш?
Прэзентацыя песні адбылася 16 траўня — сёння акурат спаўняецца год з дня гібелі грамадскага і культурніцкага дзеяча, байца палка Каліноўскага Міраслава Лазоўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.