Сабаленка і Азаранка выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / AFP

Беларускія тэнісісткі паспяхова выйгралі ў матчах 1/8 фіналу грунтавога турніру ў Італіі.

Вікторыя Азаранка перамагла Марыю Сакары з Грэцыі — 6:4, 6:1. Наступнай саперніцай Азаранка будзе амерыканка Даніэль Колінз.

Арына Сабаленка выйграла ва ўкраінкі Эліны Світолінай ва ўпартай барацьбе — 4:6, 6:1, 7:6 (9:7). Пасля выйгранага другога сэта беларусцы спатрэбіўся медыцынскі тайм-аўт праз болі ў спіне. У чвэрцьфінале саперніцай Сабаленка будзе прадстаўніца Латвіі Алена Астапенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі