У беларускіх спартсменаў ёсць 27 алімпійскіх ліцэнзій
У Мінску спартсменаў сабралі на "Нацыянальны форум атлетаў"
У беларускіх спартсменаў на сённяшні дзень ёсць 27 алімпійскіх ліцэнзій. У Нацыянальным алімпійскім камітэце кажуць, што "прыкладна так і планавалі", але спадзяюцца на яшчэ некалькі пуцёвак у Парыж. Таму ў будучыню глядзяць "аптымістычна".
"Мы не бачым перашкод для ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях, падкрэслю, на дадзены момант, без дадатковых умоў, — кажа кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. — Мы пакідаем гэтае рашэнне за атлетамі. Калі яны адчуваюць, што гатовыя выступаць, то могуць гэта зрабіць. Вельмі шкада, што спартсмены не будуць спаборнічаць пад нацыянальнымі сімваламі, але мы ўсе ведаем, што яны беларусы і выступаюць за Беларусь, і ў сваёй душы мы будзем спяваць гімн, і для нас, калі будуць заваяваны медалі, сцяг будзе ўздымаецца".
Беларускі спорт знаходзіцца пад санкцыямі з 2022 года з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў (як і расіян) да ўдзелу ў Алімпіядзе ў індывідуальных спаборніцтвах у якасці "нейтральных спартсменаў". Спартсменам з Беларусі і Расіі ў Парыжы не рады, сказаў у сакавіку мэр французскай сталіцы Ан Ідальга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.