Нямецкія балерыны занадта худыя, а ў Кітаі — таксі-беспілотнікі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Амаль усе дрэвы ў Германіі хворыя. І гэта не адзіная праблема, якая турбуе сёння немцаў. "Балерыны не павінны худнець на шкоду здароўю!" — заявілі акадэмікі Мюнхена, абвясціўшы вайну выдуманым стандартам зграбнасці танцорак.
Ці падтрымаюць гэты парыў у іншых краінах свету? Пакуль незразумела. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".
Замежнікі скупляюць нерухомасць у Іспаніі
У 2023 годзе ў Іспаніі прадалі больш за 583 тысячы аб'ектаў нерухомасці, 87 тысяч з якіх набылі замежнікі. Гэта стала рэкордам за апошнія некалькі гадоў.
Найбольшай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаюцца Балеарскія астравы, за імі ідуць Канарскія астравы, рэгіён Валенсіі, Андалусія і Каталонія.
Амаль усе дрэвы ў Германіі хворыя
Восемдзесят працэнтаў нямецкіх дрэў хварэюць. Пра гэта заявіў міністр харчавання і сельскай гаспадаркі Джэм Аздэмір, спаслаўшыся на новае даследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.