"Нёман" стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі
Заўзятары "Нёмана"
"Нёман" стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У матчы 9-га тура гродзенцы з цяжкасцю абыгралі дзяржынскі "Арсенал" — 1:0. Адзіны гол забіў Андрэй Якімаў на 71-й хвіліне. "Смаргонь" і "Іслач" згулялі ўнічыю 1:1.
Іншыя матчы тура пройдуць 17-19 траўня.
У "Нёмана" стала 21 ачко. На другім месцы "Тарпеда-БелАЗ" з 19 ачкамі, у жодзінцаў ёсць матч у запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.