Уначы ў пятніцу на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі

У траўні ў Беларусі

У траўні ў Беларусі / t.me/voronovo1536/

Уначы ў пятніцу, 17 траўня, на паўднёвым захадзе Беларусі месцамі на глебе чакаюцца замаразкі (да -2). У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне складзе ад +1 на поўдні да +11 градусаў на поўначы (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — 18-24 цяпла (у сталіцы — ад +21 да +23).

Кароткачасовыя дажджы ўначы прагназуюцца месцамі на паўночным усходзе, удзень — пераважна на ўсходзе краіны. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы.

У выходныя будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 4-11 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад +18 да +26 градусаў.

Уначы ў пятніцу на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі
vk.com/belgidromet
Уначы ў пятніцу на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі