У Баранавічах заўважылі два расійскія знішчальнікі
У Баранавічах заўважылі два знішчальнікі Су-30СМ расійскіх Вайскова-касмічных сіл. 16 траўня яны прызямліліся на мясцовым аэрадроме, піша "Беларускі Гаюн".
Дагэтуль на аэрадроме ў Баранавічах пастаянна знаходзіліся два разведвальныя самалёты Су-24МР і два знішчальнікі Су-30СМ ВКС РФ. Цяпер апошніх стала як мінімум чатыры.
Маніторынгавая група адзначае, што перыядычна фіксуе палёты расійскіх ваенных самалётаў у паветранай прасторы Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.