Беларуская чыгунка зноў рыхтуецца да прыёму расійскіх ваенных цягнікоў
Расійскія вайскоўцы
Беларуская чыгунка зноў рыхтуецца да прыёму расійскіх ваенных цягнікоў з тэхнікай, боепрыпасамі і вайскоўцамі (у тым ліку і з акупаванай тэрыторыі Украіны). Ужо прымаюцца захады па забеспячэнні сакрэтнасці гэтых перавозак. Прапрацоўваюцца падрыхтоўчыя меры на інфраструктуры. Пад асаблівай увагай ахова мастоў, пуцеправодаў, чыгуначных пераездаў, паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".
Восенню 2022-га ў Беларусь прыбылі цягнікі з расійскімі вайскоўцамі для разгортвання "рэгіянальнай групоўкі войскаў". У далейшым пасля падрыхтоўкі іх адправілі на фронт ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.