У Беларусь прыбылі эшалоны з расіянамі для "рэгіянальнай групоўкі войскаў"
Расійскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь / скрыншот з "ВоенТВ"
Уночы на 15 кастрычніка ў Беларусь прыбылі першыя эшалоны з расіянамі для разгортвання "рэгіянальнай групоўкі войскаў". Іх сустракалі з аркестрамі і з хлебам-соллю.
Рашэнне аб разгортванні "рэгіянальнай групоўкі войскаў" Лукашэнка і Пуцін прынялі нібыта выключна ў абарончых мэтах. Яго абгрунтавалі тым, што NATO нібыта рыхтуе напад на "Саюзную дзяржаву". Па меркаванні Мінабароны, на мяжы Беларусі назіраецца "бесперапынная актыўнасць".
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь павінны прыбыць тысячы расійскіх вайскоўцаў — у дадатак да тых тысяч, што пачалі прыбываць у нашую краіну на "вучэнні" ў канцы 2021 года, а пасля 24 лютага напалі на Украіну з беларускай тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.