Ваўка, які бегаў па вуліцах у Віцебску, застрэлілі

Драпежнік збег з горада, калі яго пачалі шукаць

Драпежнік збег з горада, калі яго пачалі шукаць / vitvesti.by

Ваўка, які бегаў па вуліцах у Віцебску, застрэлілі. Яго шукалі ў горадзе, а драпежнік, як высветлілася, адтуль збег. Як паведамляе віцебская міліцыя, яго заўважылі ў 15 кіламетрах на паўночны захад ад абласнога цэнтра. Жыхарка вёскі Пестуніца ўбачыла яго на сваім участку. На месца выклікалі паляўнічых і супрацоўнікаў лясгаса. Ваўка забілі.

Жыхары Віцебска заўважылі ваўка ў розных раёнах горада ў сярэдзіне красавіка. Мясцовыя ўлады прасілі гараджан "праяўляць пільнасць і асцярожнасць". Вуліцы пачалі патруляваць міліцыянеры. Але драпежніка ў абласным цэнтры больш не бачылі.

Спецыялісты сумняваліся, ці гэта сапраўды быў воўк. Цяпер сумненняў ужо няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі