Ператрус адбыўся дома ў Барыса Гарэцкага — намесніка кіраўніка БАЖ

Барыс Гарэцкі

Барыс Гарэцкі / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Па месцы прапіскі намесніка кіраўніка "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Барыса Гарэцкага адбыўся ператрус.

"Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады", — расказаў Гарэцкі прэс-службе БАЖ.

На яго пачалі крымінальную справу, але за што — невядома. Гарэцкі, як і іншыя кіраўнікі БАЖ, вымушана пакінуў Беларусь яшчэ ў 2021‑м годзе — пасля таго, як сілавікі разграмілі офіс арганізацыі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі