У Бягомлі гарэла мясцовая славутасць — самалёт-помнік Іл-14
Самалёт-помнік у Бягомлі
Докшыцкія ратавальнікі надоечы тушылі самалёт-помнік Іл-14 у Бягомлі. Паводле слоў прадстаўнікоў мясцовага аддзела МНС, унутры самалёта хтосьці падпаліў смецце.
У выніку пажару было пашкоджана лакафарбавае пакрыццё самалёта на плошчы 7 кв метраў і знішчана 5 ілюмінатараў. Распачатая праверка. Адна з версій узнікнення пажару – дзіцячае свавольства.
Самалёт-помнік Іл-14 усталяваны на скрыжаванні дарог у цэнтры Бягомля. Раней гэты самалёт выкарыстоўваўся ў палярнай авіяцыі. Бягомльскаму Музею народнай славы яго перадалі ў памяць аб партызанскім аэрадроме, які існаваў тут падчас Другой сусветнай вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.