У вадаёме пад Смаргонню плавалі кавалкі сырога мяса

Мяса ў вадаёме ў Смаргонскім раёне

Мяса ў вадаёме ў Смаргонскім раёне / калаж zerkalo.io

У Смаргонскім раёне жанчына пабачыла, як у вадзе плаваюць кавалкі мяса і зняла ролік. За дзень у TikTok відэа набрала 600 тысяч праглядаў, заўважыла "Зеркало".

Як бачна ў роліку, у вадзе плавала некалькі кавалкаў сырога мяса, падобнага да свініны. "Якая прыгажосць! Свежае мяса. Прыходзь, забірай. Гэта норм?" — каментуе аўтарка відэа.

Жанчына кажа, што мяса ў вадзе яна заўважылі па дарозе ад возера Свір на Дабраўляны. Гэта значыць, што вадаём, верагодна, размешчаны за некалькі кіламетраў ад самога возера.

Сярод каментаў найбольшую колькасць падабаек атрымаў такі: "Свіння на міну наступіла, ці што?".

Аўтарцы відэа каментатары параілі звярнуцца ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі