У Слуцкім раёне перакуліўся трактар, які вёз у прычэпе цялят

Трактарыст атрымаў траўмы

Трактарыст атрымаў траўмы / t.me/minobl_uvd/

У Слуцкім раёне перакуліўся трактар, які вёз у прычэпе цялят. Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, здарэнне адбылося каля 13:40 на 114-м кіламетры аўтадарогі Р-23. Кіроўца грузавіка, які ехаў ззаду, пачаў перабудоўвацца з крайняй правай паласы руху ў крайнюю левую і здзейсніў сутыкненне з трактарам.  

Трактарыст атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі. Кіроўца грузавой аўтамашыны не пацярпеў. Не пацярпелі і цяляты — прычэп не перакуліўся і застаўся на дарозе.

У Слуцкім раёне перакуліўся трактар, які вёз у прычэпе цялят
У Слуцкім раёне перакуліўся трактар, які вёз у прычэпе цялят

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі