Улады пачынаюць "Марафон еднасці", якім кіруе нявестка Лукашэнкі — BELPOL
Ганна Сялук-Лукашэнка
Новую прапагандысцкую акцыю "Марафон еднасці" пачынаюць лукашэнкаўскія ўлады.
Акцыя стартуе 17 верасня 2024 года, а фінальны канцэрт адбудзецца 24 лютага 2025 года, паведамляе аб'яднанне беларускіх экс-сілавікоў BELPOL.
Заканчэнне акцыі супадзе з меркаванай датай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Раней у BELPOL сцвярджалі, што чарговыя прэзідэнцкія выбары будуць прызначаныя на 23 лютага 2025 года.
У аргкамітэт "Марафона еднасці" ўвайшлі верныя Лукашэнку дзяржаўныя службоўцы (напрыклад, прапагандыст Вадзім Гігін). А ўзначальвае яго Ганна Лукашэнка — жонка яго сярэдняга сына Дзмітрыя. Яна піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.