У Мінску "ў сувязі з умовамі надвор'я" спыняўся грамадскі транспарт
Лошыца, 2 верасня 2024-га
У панядзелак у Мінску "ў сувязі з умовамі надвор'я" на некаторых вуліцах спыняўся наземны грамадскі транспарт. "Мінсктранс" паведамляе, што каля 17-й гадзіны на Ігуменскім тракце ўзніклі праблемы ў тралейбусаў і быў спынены іх рух, а на вуліцы Кіжаватава — у аўтобусаў (рух арганізоўвалі ў аб'езд). Да 18-й гадзіны сітуацыя нармалізавалася. А ў раёне вуліц Каржанеўскага, Казінца, Сярова, Сцебянёва сабралося так шмат транспарту, што з 17-й да 20-й гадзіны быў парушаны рух аўтобусаў і тралейбусаў. Спазненне складала да 50 хвілін.
У гэты час у згаданым раёне сталіцы ішоў дождж з градам. Як піша @minsknews_by, у Лошыцы на вуліцы Гашкевіча быў падтоплены ўчастак дарогі разам з аўтамабілямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.