У Беларусі ў школах узмоцняць меры "для мінімізацыі распаўсюду інфекцый"

Будуць праводзіць "санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы" (ілюстрацыйнае фота)

Будуць праводзіць "санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы" (ілюстрацыйнае фота) / zara.by

Мінаховы здароўя Беларусі ўзмоцніць меры ва ўстановах адукацыі "для мінімізацыі заносу і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў". Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч. Паводле яе слоў, з улікам пачатку навучальнага года прагназуецца заканамерны сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Таксама ў краіне адзначаецца сезонны ўздым захворвання кішачнымі віруснымі інфекцыямі.

Ва ўстановах адукацыі будуць праводзіць "санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы". Напрыклад, дзяцей і падлеткаў будуць апытваць пра стан здароўя. Пры наяўнасці скаргаў і бачных сімптомаў захворвання правераць тэмпературу, і, калі спатрэбіцца, правядуць "больш дэталёвы медыцынскі агляд".

Таксама ўзмацняецца кантроль за выкананнем дзецьмі правілаў асабістай гігіены. На асаблівы кантроль кіраўнікоў устаноў адукацыі і органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду возьмуць "пытанні арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі".

У Мінаховы здароўя адзначаюць, што ў цяперашні час Беларусь знаходзіцца ў "міжэпідэмічным перыядзе па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі