Верш Янкі Купалы прызналі "экстрэмісцкім матэрыялам"

Янка Купала чытае "экстрэмісцкія" вершы Якубу Коласу

Янка Купала чытае "экстрэмісцкія" вершы Якубу Коласу

Верш Янкі Купалы "Хто ты гэткі?" унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Яны звярнулі ўвагу, што ў студзені ў спіс быў дадзены шэраг кампазіцый. У прыватнасці, "экстрэмісцкімі" сталі відэакліп і тэкст песні "Не быць скотам" гурта "Ляпіс Трубяцкі". Гэта і ёсць верш класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы "Хто ты гэткі?". Упершыню ён быў апублікаваны 1 лютага 1908 года у газеце "Наша Ніва".

Таксама ў "экстрэмісцкі спіс" дадалі тэксты, відэакліпы і вытворныя творы песень "Не жадаю", "Лукашенко" і "Уходи".

Усе яны сталі "экстрэмісцкімі" паводле рашэння Барысаўскага раённага суда ад 26 студзеня 2024 года.

Раней суды ў Беларусі прызнавалі "экстрэмісцкім" двутамовік іншага класіка — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, але потым адмянілі гэтае рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі