Падлеткі разграмілі дзіцячае пахаванне каля Фаніпаля

Пахаванне ў вёсцы Вязань каля Фаніпаля

Пахаванне ў вёсцы Вязань каля Фаніпаля / dzr.by

У Дзяржынскім раёне падлеткі разграмілі дзіцячае пахаванне, паведамляе мінская абласная міліцыя. Інцыдэнт здарыўся на могілках вёсцы Вязань Фаніпальскага сельсавета.

Падчас вясновых вакацый на могілках пабывалі 12-гадовая дзяўчынка і 11-гадовы хлопчык. Іх увагу прыцягнула пахаванне з дзіцячымі цацкамі. Падлеткі знялі адзежкі з лялек, разабралі цацкі на часткі і раскідалі іх навокал. Таксама дзеці з'елі цукеркі, пакінутыя на магілах, пакаштавалі вадкасць з чаркі, якая стаяла на адной з магіл.

На наступны дзень разгромленую магілу наведалі сваякі і жахнуліся ад убачанага. Яны звярнуліся ў міліцыю, якая аператыўна знайшла малалетніх вандалаў. Шкода, прычыненая дзецьмі, ацэньваецца амаль у 700 рублёў.

Падлеткі разграмілі дзіцячае пахаванне каля Фаніпаля
Пахаванне ў вёсцы Вязань каля Фаніпаля / dzr.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі