У Барысаве жанчына пераехала сабаку на паркоўцы і з'ехала

Жанчына выйшла з машыны, паглядзела на сабаку і з'ехала

Жанчына выйшла з машыны, паглядзела на сабаку і з'ехала / t.me/minobl_uvd/

У Барысаве жанчына пераехала сабаку на паркоўцы і з'ехала. Яе знайшлі і пазбавілі правоў кіроўцы тэрмінам на адзін год.

Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы побач з крамай. 61-гадовая жыхарка Барысава, "праявіўшы няўважлівасць, на іншамарцы здзейсніла наезд сабаку, якая ляжала". Жанчына выйшла з машыны, паглядзела на жывёлу і не паспрабавала аказаць дапамогу, з'ехала з месца здарэння. Гэта трапіла на відэа.

Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі яго відавочцы. Параненага сабаку перадалі валанцёрам.

У дачыненні жанчыны складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, адсутнасць тэхагляду і пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння. Па факце праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі