Стан прэм'ер-міністра Славакіі па-ранейшаму крытычны

Цяжка параненага Роберта Фіца адвезлі ў бальніцу ў Банска-Быстрыцу

Цяжка параненага Роберта Фіца адвезлі ў бальніцу ў Банска-Быстрыцу / TASR

Стан прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фiца па-ранейшаму крытычны, ён усё яшчэ знаходзіцца ў аперацыйнай, паведамляе ta3.com са спасылкай на міністра аховы здароўя Зузану Далінкову. Яна падкрэсліла, што ідзе змаганне за яго жыццё. Раней было неафіцыйнае паведамленне ў славацкіх СМІ, што прэм'ера паспяхова прааперавалі, ён знаходзіцца ў стабільным стане і нават размаўляе. А высветлілася, што пасля аперацыі яго ўвялі ў стан штучнай комы.

Замах на Фіца здарыўся 15 траўня ў Гандлаве, дзе праходзіла выязное пасяджэнне ўрада краіны. Прэм'ер пайшоў да натоўпу людзей. У гэты момант прагучалі некалькі стрэлаў. Стралка адразу ж затрымалі. Цяжка параненага Роберта Фіца на верталёце адвезлі ў бальніцу ў Банска-Быстрыцу, дзе і праходзіць аперацыя. 

Роберту Фіца 59 гадоў. Прэм'ер-міністрам стаў восенню 2023-га. Фіца вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй. Летась ён аб'явіў аб спыненні паставак зброі і боепрыпасаў са складоў Славакіі ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі