Цяжка паранены прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца

Праз секунды пасля замаху на прэм'ер-міністра Славакіі

Праз секунды пасля замаху на прэм'ер-міністра Славакіі / pravda.skpravda.sk

Паранены прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. 15 траўня каля будынка ў Гандлава, дзе праводзілася выязное пасяджэнне ўрада краіны, адбылася страляніна. 4-5 стрэлаў прагучалі ўжо пасля пасяджэння, калі прэм'ер выйшаў да грамадскасці. Як паведамляе Reuters, 71-гадовага стралка, які быў у натоўпе, затрымалі. Параненага на верталёце адвезлі ў бальніцу ў Банска-Быстрыцу. Па некаторых звестках, у яго раненні ў грудзі і жывот: "знаходзіцца ў небяспечным для жыцця стане".

Фіца 59 гадоў. Прэм'ер-міністрам стаў восенню 2023-га. Роберт Фіца вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй. Летась ён аб'явіў аб спыненні паставак зброі і боепрыпасаў са складоў Славакіі ва Украіну.

Цяжка паранены прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі