У Беларусі налічылі каля 11 тысяч працоўных мігрантаў
Больш за 50% гэтых людзей працуюць па рабочых спецыяльнасцях (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі налічылі каля 11 тысяч працоўных мігрантаў. Большасць іх з Расіі, Туркменістана, Украіны і КНР, паведамілі ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС.
Больш за 50% гэтых людзей працуюць па рабочых спецыяльнасцях. Кіруючыя пасады займаюць больш за 2 тысячы чалавек.
Вядома, што грамадзяне Туркменістана звычайна хочуць працаваць кіроўцамі таксі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.