Кіраўніца Еўрапарламента сказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская

Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Пашпарт Новай Беларусі — гэта пахвальны і амбіцыйны праект. Так яго ацаніла старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола ў гутарцы з сайтам "Зеркало".

яна адзначыла, што беларускія дэмакратычныя сілы такім чынам спрабуюць вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пасля выезду з краіны.

"Аднак, як вы можаце сабе ўявіць, рэалізаваць гэты праект не так проста. Для гэтага неабходна звесці разам мноства параметраў, якія не заўсёды звязаныя з рашучасцю людзей, якія падтрымліваюць гэты праект. Аднак я цалкам згодная з тым, што нам неабходнае агульнае еўрапейскае рашэнне гэтай праблемы", — дадала палітык.

Метсола таксама заклікала да новых санкцый супраць Лукашэнкі і выказала ўпэўненасць, што вольная Беларусь павінна стаць часткай аб'яднанай Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі