“Кобрынскі плацдарм”: ці сапраўды ў Кіеве плануюць паход УСУ ў Беларусь — эфір
Алег Дунда
Дамагчыся перамогі ў вайне з Расіяй немагчыма пад Вугледарам ці іншым горадам на тэрыторыі Украіны. А вось аперацыі накшталт той, якую Украіна правяла ў Курскай вобласці, больш карысныя, бо падрывае расійскую цэнтралізаваную ўладу. І практыка правядзення падобных аперацый мусіць быць пашыраная і на Беларусь. З такой заявай на Форуме свабоднай Расіі выступіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, сябра “Слугі народа” Алег Дунда. І атрымаў шмат крытыкі (і падтрымкі) з боку і беларусаў, і украінцаў.
Ці сапраўды дэпутат не выключае імавернасці перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ці падтрымліваюць гэтую думку ў кіраўніцтве Украіны? Адкуль у яго перакананне ў тым, што беларускае войска адразу складзе зброю, і ці не стане ўваход на тэрыторыю Беларусі УСУ адкрыццём другога фронту? Ці падтрымаюць такія дзеянні заходнія партнёры Украіны і што чакае занятыя тэрыторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, сустаршыня міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднання “За дэкаланізацыю Расіі” Алег Дунда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.