Колькасць ахвяр у Ейску, дзе каля шматпавярховіка ўпаў Су-34, павялічылася да 13

Спалены дом / t.me/sotaproject
Спалены дом / t.me/sotaproject

Колькасць ахвяр у Ейску ў Краснадарскім краі РФ, дзе ў панядзелак каля шматпавярховіка ўпаў самалёт Су-34, павялічылася да 13. Сярод іх трое дзяцей. Два дзясяткі чалавек пацярпелі. Некаторых з іх (у тым ліку двух дзяцей) завезлі для лячэння ў Краснадар.

Расійскі ваенны самалёт пацярпеў катастрофу неўзабаве пасля ўзлёту з аэрадрома. Пілоты паспелі катапультавацца, цяпер іх дапытваюць — распачата крымінальная справа. З-за ўзгарання паліва агонь перакінуўся на дзевяціпавярховы жылы дом. Пажар ліквідавалі ўжо ўначы. Разбор завалаў працягваўся да раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі