Колькасць аварый у сталіцы перавысіла сярэдні паказчык у два разы
Колькасць аварый, учыненых у Мінску ў пятніцу, перавысіла сярэдні паказчык у два разы. Лічба дасягнула 175. Штраф за перавышэнне хуткасці заплацілі больш за сто чалавек. Першы тэлеканал адзначае, што ў бліжэйшыя дні дарожная міліцыя будзе працаваць узмоцнена, кантралюючы хуткасны рэжым аўтатранспарту.